Приложение 12.
Квэст-гульня «Святыні Спондаўская зямлі»
Мэтавая аўдыторыя выхаваўчага мерапрыемства: гульня-квэст разлічана на падлеткаў 5-7 класаў.
Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання ў падлеткаў павагі да гісторыі роднага краю, імкнення далучыцца да культурнай спадчыны свайго народа.
Задачы:
Выхаваўчыя:
- Садзейніцачь выхаванню цікаўнасці да гісторыі малой радзімы;
- Садзейнічаць узнікненню інтарэса да культуры і традыцый свайго народа.
Развіваючыя:
- Развівац цікаўнасць і творчыя здольнасці падлеткаў;
- Развіваць навыкі работы ў групе.
Адукацыйныя:
- Садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню ведаў навучэнцаў пра гісторыю і культуру роднага краю, пра святыні Спондаўскай зямлі.
Форма правядзення: інтэлектуальна-пазнаваўчая гульня-квэст.
Метады: гутарка, апавяданне, прэзентацыя, ілюстрацыя, індывідуальная і групавая работа.
Апісанне этапаў падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства
І этап – падрыхтоўчы.
- распрацоўка заданняў;
- падрыхтоўка маршрутных лістоў.
ІІ этап – арганізацыйны:
- фарміраванне каманд, выбар назвы і капітана;
- назначэнне адказных за станцыі маршрута.
ІІІ этап – правядзенне гульні:
- знаёмства з правіламі правядзення квэста;
- правядзенне гульні.
У этап – заключны:
- падвяжзенне вынікаў гульні.
Рэсурсы, якія неабходны для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства:
Мультымедыйнае абсталяванне, фізічная карта Міхалішкоўскага сельскага савета, таблічкі з назвамі станцый, дыдактычны матэрыял для выканання заданняў, маршрутныя лісты для каманд.
Рэкамендацыі па выкарыстанні метадычнай распрацоўкі ў практыцы класных кіраўнікоў: дадзеная распрацоўка мажа быць выкарыстана класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі-прадметнікамі ў пазакласнай дзейнасці, пры падрыхтоўцы і правядзенні класных гадзін краязнаўчай накіраванасці, а таксама ў школьным аздараўленчым лагеры.
СЦЭНАР ГУЛЬНІ
І. Арганізацыйны момант
Удзельнікаў гульні сустракаюць дзяўчына і хлопец і нацыянальных касцюмах.
Дзяўчына:
- Вітаем усіх удзельнікаў нашага свята! На завуць Сарачанскія – Сарока і Верабей і нам прыемна быць разам з вамі.
Хлопец:
- У нас ёсць карта-маршрут нашага цудоўнага краю. Хто адправіцца па ёй падарожнічаць, трапіць у незвычайны старадаўні свет, узбагаціцца ведамі аб малой радзіме, даведаецца больш падрабязна аб святынях нашага краю і асаблівасцях прыроды сваіх продкаў.
Дзяўчына:
- Але, каб дайсці да канца маршрута, трэба прыкласці намаганні, упартасць, кемлівасць і спагаду – усімі тымі якасцямі, што былі ўласцівы нашым продкам і якія яны перадалі нам.
Хлопец:
- У вас у руках ёсць карта, кемлівасць і рашучасць. Усё ў вашых руках! Давайце ж хутчэй даведаемся пра ўсе сакрэты святыняў спондаўскай зямлі! Умовы работы з маршрутнай картай неабходна выканаць па чарзе, атрымаць падказкі, якія дапамогуць адгадаць выказванне пра родны кут.
- Табліца правядзення квэст – гульні
Назва станцыі |
Заданне |
Набходныя матэрыялы (Дадатак 2) |
Крытэрыі ацэнкі |
«Старонкі гісторыі» |
1. Рашыць крыжаванку і запісаць ключавое слова. Час выканання задання – 10 хвілін. |
Картка з заданнямі для крыжаванкі і правільнымі адказамі у адказнага станцыі. Ключавое слова – СПОНДАЎСКАЯ |
Колькасць балаў адпавядае колькасці правільных адказаў. Дадаткова за ключавое слова – 3 балы. |
«Знаўцы прыроды» |
1. Вызначыць па лістам назвы дрэў і кустоў. 2. Разгадаць рэбусы з назвамі жывёл, якія жывуць у нашых лясах. 3. Час выканання – 10 хвілін. |
Гербарыі з лістамі-малюнкамі з контурамі лістоў і рэбусы у адказнага па станцыі. Ключавое слова ЗЯМЛЯ |
Колькасць балаў адпавядае колькасці правільных адказаў. |
«Прадметы даўніны далёкай» |
1.Гульня «Пазнай прадмет старажытнага побыту». 2. Адгадаць назвы старадаўніх рамёстваў. Час на выкананне – 10 хвілін. |
Малюнкі з адлюстраваннем прадметаў побыту і іх назвамі. Бланк з заданнем аб народных рамёствах – у адказнага па станцыі. Ключавое слова ТЫ. |
Колькасць балаў адпавядае колькасці правільных адказаў. |
«Сакрэты карты» |
1. На карце Міхалішкоўскага сельскага савета адзначыць указаныя помнік гісторыі. Час выканання – 5 хвілін. |
Карта Міхалішкоўскага сельскага савета, фотаздымкі помнікаў гісторыі.
Ключавое слова НАША |
Колькасць балаў адпавядае колькасці правільных адказаў. Дадатковыя балы за аповед пра помнікі гісторыі і калаж – 10 балаў. |
«Культурная спадчына» |
1.Інтэрактыўная гульня «Ці ведаеш ты помнікі роднага краю?» Час выканання – 10 хвілін. Время выполнения задания 10 мин. |
Прэзентацыя з гістарычнымі і культурнымі помнікамі, Спондаўшчыны. МАЛАЯ |
Колькасць балаў адпавядае колькасці правільных адказаў. |
«Вядомыя людзі» |
1. Выканаць заданне віктарыны пра знакамітых людзей Спондаўшчыны. Час выканання – 10 хвілін. |
Карткі з пытаннямі і адказамі віктарыны у адказнага па станцыі. Ключавое слова РАДЗІМА |
Колькасць балаў адпавядае колькасці правільных адказаў. |
- Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне.
Усе каманды сустракаюцца ў актавай зале.
Хлопец:
- Вось і закончылася наша спаборніцтва. Усе каманды праявілі кемлівасць, настойлівасць, упартасць.
Дзяўчына:
- Але мы хочам папрасіць вас пачакаць крыху і пазнаёміцца з прэзентацыяй, якую вы падрыхтавалі падчас праходжання станцый. І называцца яна будзе, як вы ўжо зразумелі- «Спондаўшчына, ты наша малая радзіма».
Прэзентацыя.
Дырэктар падводзіць вынікі і узнагароджванне.
Фота на памяць.
Дадатак 1
Каманда __________________________________
№ |
Назва станцыі |
Вынік |
1 |
|
|
2 |
|
|
3 |
|
|
4 |
|
|
5 |
|
|
6 |
|
|
Усяго |
|
Дадатак 2
Крыжаванка «Старонкі гісторыі»
|
|
|
|
|
|
|
|
1.В |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
А |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Р |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
2.М |
А |
Р |
4.К |
А |
Ў |
|
|
|
6. К |
|
|
|
|
|
Ш |
|
Л |
|
|
|
|
7. П |
А |
Д |
О |
Л |
Ь |
Ц |
Ы |
|
|
|
|
|
|
|
Й |
|
|
|
|
|
Л |
|
Ю |
|
|
|
|
|
М |
|
|
|
|
|
А |
|
Ш |
|
|
|
|
|
І |
|
|
|
|
|
В |
|
Ч |
|
|
5.С |
|
|
Н |
|
|
3. С |
Т |
Р |
А |
Ч |
А |
Н |
К |
А |
|
|
А |
|
|
|
|
|
|
|
Н |
|
|
Р |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Ы |
|
|
О |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
К |
|
|
|
|
|
|
|
|
8. Г |
Р |
О |
Д |
Н |
А |
Па гарызанталі:
- Прозвішча камандзіра, імя якога носіць школьны музей.
- Рака, якая дала назву аграгарадку на тэрыторыі Спондаўшчыны.
- Аграгарадок, у школе якога ёсць музей “Дарога лёну”.
- Цэнтр нашай вобласці.
Па вертыкалі:
- Так называлася брыгада, якой камандаваў камандзір, імя якога носіць музей школы.
- Вёска ў якой знаходзіцца касцёл св. Іахіма.
- Птушка, якая дала назву заказніку, частка якога знаходзіцца на тэрыторыі нашай мясцовасці.
- Любімае месца адпачынку вучняў і настаўнікаў нашай школы.
Дыдактычны матэрыял «Прадметы старажытнага побыту»
1.Злучыце стрэлкамі малюнкі з іх назвамі.
карамысла
цэп
люлька
серп
ухват
чыгунок
- На Спондаўшчыне, як і ў многгіх месцах Беларусі, былі распаўсюджаны народныя рамёствы. Адгадайце іх назвы, пераставіўшы месцамі літары ў словах.
1)ГАНЧАРАТВС
2) РБАЫОЎЛАВТС
3)ТАКВЦАТ
5) КЛАЬВААВТС
6) ДЙОДЛСІТАВ
Адказы: ганчарства, рыбалоўства, ткацтва, кавальства, дойлідства.
Дыдактычны матэрыял «Знаўцы прыроды»
- Вызначыце па лісце, з якога яны дрэва.
Адказ: каштан дуб вярба
асіна ліпа таполя
рабіна клён бяроза
- Перад вамі рэбусы, у якіх зашыфраваны назвы жывёл нашага краю. Адгадайце іх.
Бланк задання «Сакрэты карты»
- Карыстаючыся картай Астравецкага раёна, нанясіце на яе наступныя гістарычныя помнікі:
- Касцёл св. Іахіма. – дамаляваць умоўныя абазначэнні.
- Музей «Дарога лёну»
- Возера Каймінскае.
- Помнік загінуўшым лётчыкам.
Віктарына «Знакамітыя людзі Спондаўшчыны»»
- Бібліятэкар па прафесіі, краязнавец па прызванні, яна ведае пра Спондаўшчыну калі не ўсё, то амаль усё. Аўтар кніг «Матулiна мова жыве ў нашым краi» і «Хочаце верце, а хочаце праверце: Прыкметы Спондаўскага краю». – Іаланта Францаўна Валуевіч.
- Гэты вядомы паэт і свяшчэнік нарадзіўся ў суседніх Лакцянах, сябраваў з Казімірам Сваяком. – Янка Быліна.
- Народны пясняр Беларусі, які разам з акторкай Паўлінай Мядзёлкай ладзіў сваю п’есу ў Клюшчанах. – Я.Купала.
- А гэты выдатны прадстаўнік Спондаўскай зямлі быў адным з арганізатараў выдання часопіса «Маладое жыццё». Скончыў у1921годзе Віленскую беларускую гімназію, у 1928 годзе — Пражскі ўніверсітэт. – Адольф Клімовіч.
- Заснавальнік школьнага музея, чыё імя носіць піянерская дружына. – І.М.Мартынаў.
- Першы дырэктар Спондаўскай школы. - Конан Вера Лявонцьеўна
Дадатак 3
Прэзентацыя інтэрактыўнай гульні «Культурная спадчына»
Ці ведаеце вы помнігі гісторыі і прыроды Астравеччыны?