“Жыццёвы і баявы шлях камандзіра партызанскай брыгады
імя Варашылава Ф. Р. Маркава”
Ф.Р. Маркаў нарадзіўся 24 снежня 1913 года ў вёсцы Качанішкі Свенцянскага павета. Яго бацька Рыгор Сцяпанавіч і маці Марыя Афанасьеўна з бедных сямей. Вялікі ўплыў на маленькага Фёдара меў яго дзядуля. Дзядуля забраў Фёдара ў Свянцяны, дзе ён ў 1922 годзе паступіў у рускую пачатковую школу. Праз два гады ўлады буржуазнай школы закрылі школу. Фёдар пачаў вучыцца ў польскай школе, 5 класаў якой закончыў у 1927 гшодзе. На наступны год з дапамогай дзядулі ён паступіў у свянцянскую настаўніцкую семінарыю. Тут ён звязаўся з рэвалюцыйным падполлем і ў 1922 годзе ўступіў у камсамол. З гэтага часу ён цвёрда стаў на шлях барацьбы за светлае будучае працоўнага народа, выконваючы заданні Свянцянскай падпольнай камсамольскай арганізацыі. Фёдар распаўсюджваў сярод студэнтаў і насельніцтва лістоўкі, газеты, часопісы. Камуністычныя ідэі атрымалі ў Свянцянах шырокае распаўсюджанне. Гэта заклапаціла не толькі мясцовае кіраўніцтва, але і віленскага ваяводу. Паліцыя пачала шукаць “зачыншчыкаў і бальшавіцкіх шпіёнаў”. Шэраг палітычных неблаганадзейных студэнтаў, у тым ліку і Маркаў, папалі пад яе кантроль. У 1934 годзе Фёдар закончыў настаўніцкую семінарыю, але фактычна аказаўся беспрацоўным, бо яму не даверылі выхаванне дзяцей. Як бацьку і дзеду, прыйшлося яму працаваць па найму цесляром і даваць прыватныя ўрокі, каб зарабіць на кусок хлеба. Пасля заканчэння семінарыі Ф.Р.Маркаў уступіў у КПЗБ і хутка ўзначаліў Свянцянскі падпольны павятовы камітэт КПЗБ. Доўгі час паліцыі не ўдавалася напасці на след падпольшчыкаў. Свенцянская дэфензіва чатыры разы арыштоўвала Маркава. У канцы студзеня 1936 года па аднаму толькі падазрэнню яго і іншых камуністаў арыштавалі і выслалі ў Бярозу-Картузскую. Тут сябры выбралі Ф.Р.Маркава членам лагернага камітэта. А пасля суда ён быў пераведзены ў Вільню, у Лукішскую турму, дзе прасядзеў з 1937 года па верасень 1939 года. Ф.Р.Маркава выбралі сакратаром турэмнага камітэта. Пад яго кіраўніцтвам падтрымлівалася сувязь з тымі, хто застаўся на волі. У верасні 1939 года Чырвоная Армія адкрыла дзверы лукішскай турмы. Дваццацішасцігадовы Ф.Р. Маркаў вярнуўся ў родныя месцы. Землякі выбралі яго сваім дэпутатам ў Народны сход Заходняй Беларусі, якое праходзіла 28 – 30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. На ім выбралі камісію ў складзе 66 чалавек для паездкі ў Маскву на сесію Вярхоўнага Савета СССР для перадачы рашэння Народнага сходу з просьбай аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза. Сярод дэлегатаў быў і Ф.Р.Маркаў.
Нягледзячы на падарванае ў турме здароўе, Ф.Р.Маркаў пасля вяртанная з Масквы з велізарнай энергіяй ўзяўся за стварэнне і ўмацаванне органаў Савецкай улады на месцах, за будаўніцтва новага жыцця. У пачатку яго прызначылі загадчыкам Свенцянскага раяно. А пазней выбралі старшынёй Свянцянскага гарсавета. Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзельніцтве Маркава ў раёне адкрываюцца школы, нацыяналізуюцца прадпрыемствы, у рукі сялян перадаецца зямля, жывёла і інвентар. У 1940 годзе Маркава выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У кастрычніку таго ж года ён быў прызнакчаны намеснікам сатршыні Вілейска аблвыканкама.
Вайна перакрэсліла планы і замыслы Фёдара Рыгоравіча. На паседжанні 22 чэрвеня 1941 года ён сказаў: “Зямля, на якой я вырас, для мяне даражэй жыцця. Як камуніст, я гатоў да выканання любога загаду партыі па абароне Радзімы, гатоў на ўсё дзеля нашай перамогі. Ф.Р. Маркаў дабравольна пайшоў на фронт і ў якасці палітрука роты ўдзельнічаў у баях з фашыстамі пад Полацкам і Віцебскам.
У жніўні 1941 года па рашэнню ЦК КПБ(б) яго адазвалі з дзеючай арміі для работы ў тыле ворага. 26 жніўня 1941 года пасля заканчэння партызанскай школы ў вёсцы Белыя воды (бліз Бранска), Ф.Маркаў з двума камуністамі быў напраўлены ў Пастаўскі раён з мэтай арганізаваць там дыверсійную групу і развярнуць масавы партызанскі рух. 16 кастрычніка ён прыбыў у в. Навасёлкі Пастаўскага раёна і тут спыніўся. Маркаў устанавіў сувязь з савецкім работнікам Б. Кулевічам 16 кастрычніка 1941 года. Разабраўшы чыгуначны пуць у раёне станцыі Ігналіна, яны з дапамогай Осіпа Васільева пусцілі пад адхон варожы эшалон. Гэта была баявая аперацыя. Неўзабаве ў групу прыйшоў афіцэр Чырвонай Арміі В. Саулевіч. 20 кастрычніка 1941 года на чыгуначнай лініі Вільнюс – Дзвінск у раёне станцыі Пагулянка падпольшчыкі пусцілі пад адхон варожы эшалон з боепрыпасамі.
Так пачалася доўгая і цяжкая баявая дзейнасць Ф.Р. Маркава ў тыле ворага. Яго група вырасла. У маі 1942 года ў выніку аб’яднання груп Ф.Маркава, С.Пронька і Г. Крукава быў створаны атрад імя Суворава і атрад “Знішчальнік”. У выніку аб’яднання атрадаў імя Суворава і “Знішчальнік” была створана брыгада імя Варашылава. Камандзір атрада імя Суворава становіцца камандзірам брыгады, у якой да 1944 года было 12 баявых атрадаў. Па рашэнню Вілейскага АК КПБ з красавіка 1943 года Маркаў адначасова становіцца старшынёй ваенна-аператыўнага цэнтра Вілейскай вобласці.
За вялікія заслугі ў развіц3ці партызанскага руху яму было прысвоена Званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны Маркаў прымае ўдзел у аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі, працуе намеснікам старшыні Вілейскага, Маладзечанскага аблвыканкамаў. Чатыры разы ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, у тым ліку апошні раз ад Жукойненскай выбарчай акругі.