Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Островецкого райисполкома
Государственное учреждение образования
Ці можна вымераць дабрыню свайго сэрца? І якія адзінкі вымярэння неабходна прымяніць? Адказ відавочны. Аднак дабрыня – неабходная складаючая маральных і духоўных каштоўнасцей чалавека, якая і робіць яго адрозным ад іншых жывых істот і дае права называцца сапраўдным Чалавекам.
Навучэнцы Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы з ахвотай далучыліся да правядзення Тыдня добрых спраў “З дабром у сэрцы”, які праходзіў у нашым раёне з 14 па 25 мая ў рамках абласной акцыі “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла”.
На выхаваўчых і класных гадзінах хлопчыкі і дзяўчынкі высвятлялі, наколькі неабходна праяўляць дабрыню ў сённяшнім свеце камп’ютарных тэхналогій, у чым праяўляецца міласэрнасць і спагада і што неабходна для таго, каб не ачарсцвець душой, быць гатовым прыйсці на дапамогу таму, хто мае ў гэтым патрэбу. Свае разважанні і высновы школьнікі абагульнілі і прадставілі ў спецыяльных улётках “З дабром у сэрцы”, якія былі распаўсюджаны сярод мясцовых жыхароў. А работа шасцікласніцы Памецькі Маргарыты прыняла ўдзел у раённым фотаконкурсе “Мой свет – добры!”.
Спондаўскія школьнікі заўсёды імкнуцца не быць у баку ад добрых спраў: аказваюць дапамогу пажылым людзям, не забываюць павіншаваць іх са святамі і запрасіць на школьныя мерапрыемствы, займаюцца добаўпарадкаваннем і ўборкай населеных пунктаў і прыродных аб’ектаў, з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі акцыі “Дзеці – дзецям”, “Цуды на Каляды”. На гэты раз у школе прайшла акцыя па збору канцылярскіх прыналежнасцей для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Да яе далучыліся і дарослыя, работнікі ўстановы адукацыі і мясцовае насельніцтва, якія дапамаглі таксама і грашовымі сродкамі. Сабраныя рэчы і грошы былі накіраваны ў Астравецкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Дабрачынныя справы школьнікаў яшчэ раз пераканалі, што на Спондаўшчыне жывуць спагадлівыя і сардэчныя людзі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы А.З.Памецька
Фота 1 - 2: Канцылярскія прыналежнасці – дзецям з абмежаванымі магчымасцямі