Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования Островецкого райисполкома
Государственное учреждение образования
Кожны з нас з пашанай адносіцца да захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, аб подзвігу беларускага народа, аб тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму, за будучае мірнае жыццё. Асаблівая ўвага – напярэдадні Дня Перамогі.
Дзень 8 мая 2020 года ў Спондаўскім дзіцячым садзе - сярэдняй школе пачаўся з мітынгу, які быў прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі ў гонар камандзіра партызанскай брыгады імя Варашылава Фёдара Рыгоравіча Маркава, чыё імя носіць музей Баявой Славы, што дзейнічае ва ўстанове адукацыі.
Фёдар Маркаў нарадзіўся ў 10 снежня 1913 года ў в. Качанішкі Свянцянскага павета. Працаваў настаўнікам, а ў першыя дні вайны дабравольна пайшоў на фронт, удзельнічаў у баях з фашыстамі ў раёне Паставаў і Віцебска.У жніўні 1941 года Ф.Маркаў быў адазваны з дзеючай арміі для работы ў тыле ворага. Яму разам з двума іншымі камуністамі было даручана стварыць дыверсійную групу і арганізаваць масавы партызанскі рух. Так ў нямецкім тыле ўзніклі партызанскія атрады імя Суворава і “Знішчальнік”. Гэтыя групы народных мсціўцаў паклалі пачатак партызанскай брыгадзе імя Варашылава, якой камандаваў Фёдар Рыгоравіч Маркаў. Маркаўцы разгарнулі супраць фашыстаў сапраўдную рэйкавую вайну, узарвалі сотні кіламетраў чыгункі, дзясяткі мастоў, знішчылі шмат варожых эшалонаў з войскамі, тэхнікай, боепрыпасамі. Дзякуючы менавіта такім людям зараз у нас чыстае неба над галавой.
На жаль, на тэрыторыі мікрараёна школы ўжо не засталося ветэранаў вайны, але побач з намі жывуць ветэраны працы, дзяцінства якіх было апалена вайной. Пасля мітынгу вучні школы выказалі словы віншавання з нагоды 75-гадовага юбілею Вялікай Перамогі былым настаўнікам школы Крэміс Валянціне Ільяшаўне, Міхалькевічу Тэафілію Баніфацьевічу, якія стаялі ля вытокаў стварэння школьнага музея Баявой Славы, а таксама ветэану працы Багдановіч Антаніне Фёдараўне. З пажаданнямі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця актывісты “БРПА и БРСМ” падаравалі кветкі, а таксама наладзілі невялікі канцэрт. Гімн Свята Перамогі – песня “День Победы” – нікога не пакінула раўнадушным, слёзы ветэранаў таму былі доказам.
На працягу тыдня ва ўстанове адукацыі ўстаноўлена фотазона, якая прысвечана Вялікаму Дню Перамогі. Гэта напамін сённяшнім нашчадкам аб тым, якой цаной быў заваяваны мір і як важна яго зберагчы. Мы заўсёды будзем ганарыцца пакаленнем пераможцаў. Яны выстаялі ў той няпросты час, здолелі захаваць веру і годнасць, вызвалілі свет ад нацызму.
Нізкі паклон Вам, ветэраны!
Валанцёры Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы